Скандальна вядомая швейцарская мастачка Мілё Муарэ выйшла на «голы пратэст» супраць дзеянняў выхадцаў з Афрыкі і Блізкага Усходу, якія зладзілі масавыя беспарадкі ў Кёльне ў ноч на 1 студзеня, паведамляе The Telegraph. 8 студзеня дзяўчына выйшла цалкам аголенай на плошчу перад цэнтральным чыгуначным вакзалам Кёльна, дзе ў навагоднюю ноч мігранты зладзілі арганізаваныя напады на жыхарак горада.

Мілё Муарэ паспрабавала прыцягнуць увагу мінакоў эпатажным выглядам і плакатам з надпісам «Паважайце нас! Мы не безабаронныя ахвяры, нават калі мы аголеныя».

Паліцыя не стала перашкаджаць мастачцы ў правядзенні акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?