У сацыяльных сетках набірае папулярнасць відэа збіцця доктарам пацыента і мужчыны, які таго суправаджаў. Падзеі, якія трапілі ў аб'ектыў камеры назірання, разгортваліся 29 снежня ў прыёмным пакоі аддзялення тэрапіі гарадской бальніцы №2 расійскага Белгарада.

На кадрах відаць, як жанчына-доктар праводзіць першасны агляд мужчыны, які звярнуўся па дапамогу. У нейкі момант у кабінет заходзіць яе калега ў суправаджэнні маладой дзяўчыны. Доктар практычна з парога стаў прад'яўляць прэтэнзіі хвораму, у рэзкай форме пацікавіўшыся, навошта той чапаў «яго сястру».

Пасля нядоўгага дыялогу супрацоўнік лячэбнай установы паспрабаваў вывесці свайго апанента ў асобны кабінет, пасля чаго пачаў збіваць яго і мужчыну, які таго суправаджаў. Пацыент быў накаўтаваны моцным ударам у галаву і ўпаў, таварыш пацярпелага паспрабаваў аказаць супраціў.

Праз некаторы час пасля бойкі адна з прысутных у пакоі жанчын звярнула ўвагу калегаў на той факт, што мужчына, які ўпаў, «нейкі ўвесь сіні стаў» і не падае прыкмет жыцця.

Дактары, сярод якіх быў і той, які збіў пацыента, паспрабавалі аказаць пацярпеламу першую дапамогу і правесці рэанімацыйныя дзеянні. Мяркуючы па слову «ўсё», сказанаму пасля заканчэння рэанімацыі перад тым як цела пацярпелага было вынесена ў іншае памяшканне, мужчына памёр.

Паводле інфармацыі карыстальніка, які апублікаваў відэа, доктар, галоўны фігурант справы, адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?