09.01.2016 / 10:58

У ЗША затрыманы падазраваны ў спробе выкрасці сабаку Абамы 1

У сталіцы ЗША Вашынгтоне затрыманы чалавек, якога падазраюць у спробе выкрасці аднаго з сабак прэзідэнта Барака Абамы.

Агенты Сакрэтнай службы, якая займаецца аховай прэзідэнта, атрымалі інфармацыю, што жыхар штата Паўночная Дакота Скот Стокерт накіроўваецца ў Вашынгтон, каб выкрасці аднаго з двух сабак (Бо ці Сані), якія належаць сям'і Абамы.

У машыне падазраванага былі выяўленыя агнястрэльная зброя і мачэтэ.

Стокерту было прад'яўленае абвінавачванне ў парушэнні мясцовых законаў аб зброі.

Пасля арышту, як паведамілі прадстаўнікі Сакрэтнай службы, падазраваны зрабіў некалькі дзіўных заяў: у прыватнасці, сказаў, што мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША.

0
Zly sabaka / Адказаць
09.01.2016 / 11:12
Nu i?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру