«Ён неспадзявана тузануў нагой і трапіў па медсястры. Гэта быў не ўдар, атрымалася машынальна, чалавек хацеў устаць. Я выбачыўся перад медсястрой, сказаў, што гэта адбылося выпадкова», — распавёў чалавек, што суправаджаў загінулага пацыента.

Пасля гэтага яны пайшлі ў іншы кабінет. Затым туды прыйшла медсястра разам з доктарам, якому паказала на пацыента, што крануў яе нагой.

«Доктар тузануў яго моцна за руку, у іншы кабінет хацеў мабыць адвесці, можа быць, каб ударыць. Я падняўся і кажу: «Ты што робіш? Мы ж у шпіталі». Пасля гэтага сам атрымаў кучу удараў», - растлумачыў сведка.

Неўзабаве мужчына ачомаўся і ўбачыў, што яго сябар ляжыць і не дыхае. «Мяне вывелі ў калідор, а яму пачалі аказваць медыцынскую дапамогу, калі ён ужо не дыхаў», - дадаў ён.

***

Па версіі следства, 29 снежня 2015 у бальніцу ў расійскім Белгарадзе паступіў пацыент, які ў ходзе правядзення адной з працэдур ударыў нагой медсястру. «Доктар заступіўся за медработніка і ўдарыў пацыента па твары. Мужчына ўпаў. Прычынай смерці пацярпелага стала чэрапна-мазгавая траўма ад удару патыліцай аб цвёрдую паверхню падлогі», - распавялі ў СК.

8 студзеня тэлеканал «360 Падмаскоўе» апублікаваў відэазапіс, на якім відаць, як доктар наносіць моцны ўдар пацыенту, пасля чаго той падае і не падае прыкмет жыцця. Дактары паспрабавалі выратаваць пацыента на тым жа месцы. Праз некаторы час яго вывезлі з палаты на каталцы. Таксама доктар збіў мужчыну, які суправаджаў пацыента.

Крымінальную справу ў дачыненні да ўрача завялі паводле артыкула «прычыненне смерці па неасцярожнасці». У цяперашні час медык звольнены і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?