Большасць грамадзян Галандыі выступае супраць ратыфікацыі краінай Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага праграмай EenVandaag Галандскага грамадскага вяшчання, перадае NRC.nl.

У прыватнасці, 53% апытаных заявілі, што «ўпэўненыя, што адхіляць ратыфікацыю дакумента» на рэферэндуме, які пройдзе 6 красавіка.

Яшчэ 25% паказалі, што «хутчэй за ўсё» прагаласуюць супраць ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі.

Раней у Нідэрландах сабралі неабходную колькасць подпісаў для правядзення кансультатыўнага рэферэндуму па ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай.

Сабраць подпісы ўдалося дзякуючы інтэнсіўнай анлайн-кампаніі сатырычнага блога GeenStijl, групы грамадзян Burgercomite ЕС («Камітэт грамадзян ЕС») і еўраскептычнага мазгавога цэнтра «Форум для дэмакратыі».

Як вядома, парламент Нідэрландаў завяршыў працэдуру ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС яшчэ 7 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?