Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла маці Ягора Пратасені, асуджанага на 14 гадоў зняволення па 3 частцы 328 артыкула КК РБ (распаўсюд наркотыкаў). 

Паводле жанчыны, пра тое, што сын у бальніцы, ёй у пятніцу паведамілі ў жодзінскім СІЗА. 

Ужо ў бальніцы яна распытала персанал і даведалася, што 20-гадовага Ягора дасталі з пятлі і ён знаходзіцца ў цяжкім стане без станоўчай дынамікі.

Ягор Пратасеня. Фота прадастаўленае маці.

«Апошні раз я бачылася з сынам 19 снежня, у нас была сустрэча. Ён казаў, што хоча пакончыць з сабою, каб «правучыць» следчых. Таксама ён неаднаразова пісаў пра гэтыя планы ў лістах, пісаў, што з яго здзекуюцца, таму ён хоча засіліцца. Я яго адгаворвала, не думала, што ён насамрэч наважыцца», — сказала Святлана Пратасеня.

Атрымаць аператыўны каментарый ад адміністрацыі СІЗА №8 не ўдалося. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?