Ватыкан апублікаваў дэталі новай кнігі папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць», якая праз два дні будзе прадстаўленая публіцы ў 86 краінах свету.

100-старонкавая кніга заснавана на дыялогах папы з італьянскім журналістам Андрэа Тарніэлі.

Яна прысвечаная развагам Францішка пра сутнасць міласэрнасці Божай, у прыватнасці, пра важнасць міласэрных адносін да ізгояў грамадства, такіх як зняволеныя.

Кніга выходзіць у свет усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як папа ўпершыню паспрабаваў свае сілы ў сучаснай музыцы.

У лістападзе мінулага года Ватыкан ухваліў выхад у свет альбома з кампазіцыямі, якія ўяўляюць сабой пакладзеныя на музыку выбраныя прамовы пантыфіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?