У Германіі знятая забарона на перавыданне аўтабіяграфічнай кнігі Адольфа Гітлера «Майн кампф». 1 студзеня яна зноў паступіла ў продаж, паведамляе Sky News.

Новае выданне «Майн кампф» коштам 59 еўра налічвае дзве тысячы старонак. Яно выпушчана мюнхенскім Інстытутам сучаснай гісторыі і ўключае ў сябе каментары даследчыкаў, а таксама аналіз ідэалогіі нацысцкага лідара, якая, на думку навукоўцаў, з'яўляецца важным гістарычным і адукацыйным інструментам.

Кіраўнік асацыяцыі настаўнікаў Германіі Ёзэф Краўс ухваліў перавыданне «Майн кампф». На яго погляд, навуковыя каментары, якія мае кніга, дапамогуць развеяць «цёмны міф». «Мой педагагічны вопыт паказвае: тое, што забаронена, узбуджае цікаўнасць», — прыводзіць яго словы Sky News. Краўс упэўнены, што такім чынам праца Гітлера будзе дэмістыфікаваная.

Арыгінальны варыянт кнігі, без каментароў гісторыкаў, па-ранейшаму застанецца пад забаронай.

«Майн кампф» таксама перавыдадзеная ў Францыі, аднак застаецца пад забаронай у шэрагу еўрапейскіх краін, якія перажылі нацысцкую акупацыю. У іх ліку Аўстрыя і Нідэрланды.

Гітлер напісаў «Майн кампф» у 1924 годзе, адбываючы пакаранне ў баварскай турме за арганізацыю «піўнога путчу» 1923 года. У кнізе аўтар выклаў ідэі нацыянал-сацыялізму. Яе першае выданне адбылося ўжо ў 1925 годзе, а праз восем гадоў — пасля прыходу Гітлера да ўлады — кніга стала самай найчасцей выдаванай у Германіі, а яе прачытанне — абавязковым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?