10.01.2016 / 21:35

Жанчына ў Мінску скончыла жыццё самагубствам, папярэдне развітаўшыся з суседзямі 5

112.by

Выпадак адбыўся 9 студзеня, паведамляе прэс-служба МНС.

У 23:41 на цэнтр аператыўнага ўпраўлення мінскага гарадскога ўпраўленн МНС ад суседзяў паступіла паведамленне пра дым з кватэры па Старавіленскім тракце, 28.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў па знешніх прыкметах нічога не назіралася.

Работнікамі МНС у жылым пакоі знойдзены абгарэлы труп жанчыны. У ходзе разведкі было высветлена, што адбылося загаранне адзення на гаспадыні кватэры — пенсіянеркі 1957 г.н.

Жанчына ў кватэры пражывала адна. Была на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Днём яна развітвалася з суседзямі. На стале ў жылым пакоі знаходзілася запаленая свечка і бутэлька растваральніка.

Як мяркуецца, прычына здарэння — суіцыд.

0
Лявон / Адказаць
10.01.2016 / 21:43
Такое жыцце у Беларусі! Дзед-беларус кажа; Шкода,такая яшчэ маладая...
0
kruz / Адказаць
11.01.2016 / 10:30
безысходность.
0
илля / Адказаць
11.01.2016 / 12:19
Пад такога жыцця и суицыд
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру