2016-ы можна назваць годам выхаду шматлікіх фільмаў па коміксах і знятых працягаў па ўжо знакамітых фільмах. Кіно будзе як для дарослай аўдыторыі, так і для дзяцей. Фільмаў будзе настолькі шмат, што звычайным топ 10 тут не абысціся. Нават аматараў Гары Потэра будзе чакаць у гэтым годзе сюрпрыз. У спіс не патрапілі такія фільмы як «Мярзотная васьмёрка», «Выжылы», бо яны ўжо выйшлі на вялікія экраны.

1. «Пятая хваля» (The 5th Wave) 16+

Постапакаліптычны фільм рэжысёра Джэя Блэйксана паводле аднайменнага рамана Рыка Янсі. 16-гадовая Кэсі Саліван спрабуе выжыць у свеце, разбураным хвалямі іншапланетнага ўварвання, якое знішчыла амаль ўсё насельніцтва і адправіла чалавецтва назад у каменны век.

2. «Дэдпул» (Deadpool) 18+

Амерыканскі камедыйны фантастычны баявік рэжысёра Ціма Мілера, заснаваны на коміксах пра персанажа Marvel Comics Дэдпула. Гісторыя Уэйда Уілсана — былога спецназаўца, які стаў наёмнікам пасля правядзення над ім нестандартнага эксперыменту, што надзяліў яго паскоранай здольнасцю да лячэння. Ён абірае сабе імя Дэдпул. Маючы асаблівыя здольнасці і пачуццё чорнага гумару, ён палюе на чалавека, што разбурыў яго жыццё.

3. «Па той бок дзвярэй» (The Other Side of the Door) 16+

Адзін з самых чаканых фільмаў у жанры жахаў. Смуткуючая маці пасля страты сына знаходзіць рытуал, які дазваляе ёй развітацца з мёртвым дзіцем і адкрывае заслону паміж светам мёртвых і жывых. Сілы зла абрынаюцца на яе дачку.

4. «Няхай жыве Цэзар!» (Hail, Caesar!) 18+

Фільм распавядае пра бурнае жыццё Галівуду 1950-х. Фільм адметны падборкай зорных акцёраў (Джордж Клуні, Рэйв Файнс, Чэнінг Тэйтум, Скарлет Ёхансэн). Усё было як звычайна, пакуль аднойчы не знік выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Няхай жыве Цэзар!». Ні жонка, ні шматлікія палюбоўніцы не ведаюць, дзе ён. І зараз прадзюсара студыі чакае вясёлы дзянёк, бо ён павінен знайсці зорку раней за рэпарцёраў.

5. «Падзенне Лондана» (London Has Fallen) 12+

Дзеянне фільма пачынаецца ў Лондане, дзе прэм'ер-міністр Брытаніі гіне пры загадкавых абставінах. Тое, што пачыналася як найбольш бяспечная падзея на зямлі, ператвараецца ў небяспечны замах на самых магутных сусветных лідараў, што ставіць пад пагрозу будучыню усяго свету. 

6. «Бэтмэн супраць Супермэна: На досвітку справядлівасці» (Batman v Superman: Dawn of Justice) 12+

Першая спроба Бэна Афлека ў ролі Бэтмэна. Змена акцёраў выклікала шквалт негатыву, бо ўсе звыклі бачыць на месцы Бэтмэна Крыстыяна Бэйла. Вартаўнік Готэм-Сіці кідае выклік самому выратавальніку Метраполіса, у той час як увесь астатні свет вырашае, які герой яму па-сапраўднаму патрэбны.

7. «Першы мсцівец: Супрацьстаянне» (Captain America: Civil War) 12+

Чарговы працяг серый кіно Marvel пра Мсціўцаў. Заснаваны на коміксе Civil War, сюжэт фільма засяродзіцца на супрацьстаянні Капітана Амерыкі і Жалезнага чалавека, падставай для якога паслужыць ўвядзенне урадам Акту аб рэгістрацыі супергерояў, які падтрымае Старк, але не прыме Роджэрс.

8. «Angry Birds у кіно» (The Angry Birds Movie) 6+

Фільм раскажа пра тое, як пачалося знакамітае супрацьстаянне птушачак і свінак, персанажаў папулярнай камп'ютарнай гульні.

9. «Людзі Ікс: Апакаліпсіс» (X-Men: Apocalypse) 12+

Як і астатнія коміксавыя фільмы ў гэтым годзе Людзі Ікс маюць апакаліптычны характар. Першы і самы магутны мутант у сусвеце «Людзей-Ікс» увабраў у сябе сілы іншых мутантаў, стаў несмяротным і непераможным. Абудзіўшыся пасля чарговага тысячагадовага сну, ён апынуўся расчараваны светам, таму знаходзіць і заклікае на службу каманду магутных мутантаў, уключаючы Магнета, каб ачысціць чалавецтва ад брыдоты і пабудаваць новы светапарадак пад сябе.

10. «Уоркрафт» (Warcraft) 12+

Univeral Pictures разам з Blizzard узнавілі фільм на падставе адной з самых знакамітых гульняў у свеце. Дзеянне фільма будзе разгортвацца на розных лакацыях, прадстаўленых у гульнявым сусвеце. Фільм раскажа пра першую сустрэчу людзей з оркамі, а дакладней — пра падзеі першай вайны, у якой Арда ўварвалася ва Усходнія каралеўствы і разарыла Каралеўства Шторм-горад. 

11. «Ледніковы перыяд: Сутыкненне непазбежна» (Ice Age: Collision Course) 0+

У гэтым мультфільме адныя з самых пазнавальных герояў сучасных дзяцей. 

12. «Кніга джунгляў» (The Jungle Book) 6+

Чацвёртая экранізацыя аднайменнага твора Кіплінга Walt Disney Pictures. Усё як звычайна: Хлопчык-сірата Маўглі расце ў джунглях з ваўкамі, мядзведзямі і чорнай пантэрай.

13. «Ілюзія падману: Другі акт» (Now You See Me: The Second Act) 16+

Амерыканскі дэтэктыўны трылер, сіквел фільма 2013. Праз тры гады пасля падзей першай часткі сын Артура Уолтар імкнецца адпомсціць «чатыром коннікам», бо менавіта па іх віне Трэслер-старэйшы згубіў 140 мільёнаў даляраў. У новым фільме да ілюзіяністаў далучыцца новы герой, якога сыграе Дэніэл Рэдкліф.

14. «Атрад самагубцаў» (Suicide Squad) 16+

Фантастычны баявік рэжысёра Дэвіда Эйра, заснаваны на аднайменным коміксе выдавецтва DC Comics і трэці па ліку фільм сусвету DC пасля «Бэтмэн супраць Супермэна». Аматары гурту «30 seconds to mars» асабліва чакаюць фільма, бо роль Джокера згуляе Джарэд Лета — саліст групы.

15. «Фантастычныя пачвары і месцы іх пражывання» (Fantastic Beasts and Where to Find Them) 12+

Фільм рэжысёра Дэвіда Ейтса паводле кнігі Джаан Роўлінг «Фантастычныя пачвары і месцы іх пражывання». Спін-оф серыі пра Гары Потэра раскажа пра падзеі за 70 гадоў да пачатку асноўнай сагі. У фільме распавядаецца пра магічнага заолага Н'юта Саламандэра, які займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў.

16. «Стартрэк: Бясконцасць» (Star Trek Beyond) 12+

І аматараў Стартрэка чакае падарунак. Гэта ўжо 13-ы поўнаметражны навукова-фантастычны фільм. Падзеі развіваюцца праз два гады пасля пачатку пяцігадовай місіі. Экіпаж зорнага карабля «Энтэрпрайз», на чале з капітанам Джэймсам Т. Кіркам, быў атакаваны хваляй прышэльцаў, якія знішчаюць карабель, пакідаючы іх без усяго на новай планеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?