Работнікі прадпрыемства «Гомельпрамбуд» Віталь Кандрашоў і Яўген Ляўшоў былі звольненыя без выканання патрабаванняў заканадаўства пасля таго, як не згадзіліся на зніжэнне тарыфнай стаўкі на 20%, паведаміў прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.

Ён зазначыў, што звольненыя — машыністы аўтамабільных кранаў упраўлення механізацыі філіяла № 11 ААТ «Гомельпрамбуд» — падалі іск да наймальніка з патрабаваннем аднаўлення на працы, аплаты за час вымушанага прагулу і спагнання канчатковага разліку пры звальненні. Да 5 і 4 студзеня 2016 года адпаведна машыністы працавалі па бестэрміновых працоўных дагаворах.

У гэтым выпадку гэтае патрабаванне закона не выкананае, значыць, звальненне будзе прызнанае незаконным. Пра гэта таксама сведчыць судовая практыка, пра гэта ідзе гаворка і ў пастанове пленума Вярхоўнага суда. Звольненыя работнікі сталі членамі нашага незалежнага прафсаюза РЭП, я буду адстойваць іх інтарэсы ў судзе і ўпэўнены, яны будуць адноўленыя на працы», — падкрэсліў ён.

Юрыст дадаў, што пасля падачы іску ў суд у інтарэсах работнікаў былы наймальнік ужо разлічыўся з імі, перавёўшы сумы канчатковых разлікаў на іх карт-рахункі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?