11.01.2016 / 21:57

Ліянэль Месі стаў пяціразовым уладальнікам «Залатога мяча» 6

fifa.com

Сёння ў Цюрыху было названа імя ўладальніка «Залатога мяча» 2015 года, ім стаў форвард «Барселоны» Ліянэль Месі.

На атрыманне ўзнагароды прэтэндавалі таксама форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду (Партугалія) і форвард «Барселоны» Неймар (Бразілія).

Месі атрымліваў «Залаты мяч ФІФА» ў 2010, 2011, 2012 гг., Крышціяну Раналду ў 2013 і 2014 гг. Аргенцінец і партугалец пры гэтым па разу сталі лаўрэатамі «Залатога мяча» France Football, паралельна атрымаўшы прыз і ад ФІФА — у 2009 і 2008 гадах адпаведна.

***

Найлепшым трэнерам 2015 г. сярод мужчынскіх каманд стаў трэнер «Барселоны» Луіс Энрыке.

Былы гулец сіне-гранатавых ўзначаліў родны клуб у 2014 годзе. Пры ім каманда з Каталоніі выйграла чэмпіянат Іспаніі, нацыянальны кубак, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.

0
Alexis / Адказаць
11.01.2016 / 22:12
Visca el BARCA!!! Visca Catalonia!!!
0
Лявон / Адказаць
11.01.2016 / 22:24
Віньшую спадар! Беларус кажа. ПАВАЖАЮ І ГАНАРУСЯ ЗА ЦУД!
0
VAG / Адказаць
11.01.2016 / 22:30
Это стало очевидным сразу после финала ЛЧ с Юве.. Справедливо, по делу, не сенсация, Месси лучший на данный момент! .
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру