25 гектараў сталічнай прасторы маюць намер забудаваць аманцы. Прадстаўнік інвэстара — выканаўчы дырэктар дзяржаўнага генэральнага рэзервовага фонду Султанату Варыт Аль Харусі — запэўнівае, што гэта будуць архітэктурныя шэдэўры. Да праектаваньня забудовы цэнтру Менску аманскія інвэстары запрасілі адну з самых знакамітых брытанскіх кампаній — «Чэпмен Тэйлар». Варыт Аль Харусі лічыць Мінск самым прывабным рэгіёнам нашай рэспублікі.

Паўгода таму інвестары папрасілі зарэзэрваваць тры ўчасткі ў Менску. Паводле генэральнага пляну разьвіцьця сталіцы, гэтыя раёны падлягалі рэканструкцыі. Не чакаючы заканчэньня тэрмінаў рэзэрваваньня, аманцы прывезьлі ў Менск свае праекты. Там, дзе зараз станкабудаўнічы завод імя Кірава, прапанавана пабудаваць жылы комплекс. Па вуліцы Купалы, на месцы выставачнага цэнтру і другой бальніцы плянуецца дзелавая забудова з раскошнай гасьцініцай і набярэжнай.

У сталічнай мэрыі лічаць, што на шляху супрацоўніцтва пераадолены амаль самы складаны ўчастак працы, калі нараджаецца праект, які задавальняе абодва бакі.

Дзяржаўны генэральны рэзэрвовы фонд Султанату Аман адказвае за ўрадавыя інвэстыцыі па ўсім сьвеце. 28 гадоў фонд ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць у краінах з найбольш спрыяльным інвэстыцыйным кліматам. За паўгода прадстаўнікі фонду ўжо 4 разы пабывалі ў Мінску.

Зараз трэба дэталёва распрацаваць праекты і напрыканцы году пачаць будаўніцтва. І ў Менску, і ў сталіцы Амана — Маскатэ — лічаць, што гэта толькі пачатак супрацоўніцтва.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0