Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Жанчына брала ў доўг буйныя сумы грошай у знаёмых пад падставай развіцця бізнэсу ў Расіі. Пры гэтым абяцала, што верне грошы пад добрыя працэнты. Аднак намераў выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў абвінавачванай не было.

«У цяперашні час устаноўленая следствам шкода складае каля Br100 млрд (па сённяшнім курсе — амаль 5 млн даляраў — НН). Абвінавачаная ўзята пад варту. Для ўсебаковага і поўнага высвятлення ўсіх абставінаў па крымінальнай справе Следчы камітэт просіць грамадзян, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў гэтай жанчыны 1963 года нараджэння альбо валодаюць значнай інфармацыяй у дачыненні да яе, звярнуцца па тэлефонах: 8017-389-52-49, 8017-389-50-02, 80152-72-41-34», — паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0