Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе кнігу прозы «Уладзевы гісторыі» ў сталічнай кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) 19-га студзеня а 19-й.

Расказаць свае гісторыі паабяцалі запрошаныя Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Аляксей Марачкін, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца, Міхась Скобла…

Уваход вольны.

Кнігу склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі пра пісьменнікаў і мастакоў, пра спартоўцаў і беспрацоўных, пра мінчукоў і лысагорцаў, пра жодзінцаў і заслаўцаў…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0