Цыклон «Даніэла» абясточыў больш за 500 населеных пунктаў, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій ДВА «Белэнерга» Аляксандр Малькоў.

«Паводле дадзеных на 13.00, у аварыйна-аднаўленчых працах задзейнічана 177 брыгад. Падача электраэнергіі адноўленая ў больш чым 100 населеных пунктах, аднаўленчыя работы працягваюцца. Адключэнні зафіксаваныя ў больш чым 500 населеных пунктах, у асноўным з колькасцю жыхароў не больш за 50 чалавек», — растлумачыў Аляксандр Малькоў.

Аднак у сувязі з тым, што ўмовы надвор'я працягваюць заставацца складанымі, абцяжарваецца доступ да месцаў пашкоджання ЛЭП, назіраецца значны рост колькасці адключэнняў па Магілёўскай і Мінскай абласцях і нязначнае павелічэнне колькасці адключэнняў у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Адключэнняў электразабеспячэння ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях не зафіксавана.

«Белэнерга» працягвае маніторыць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?