Беларуская чыгунка забяспечвае своечасовую ачыстку шляхоў і стрэлачных пераводаў ад снегу, затрымак у руху цягнікоў няма, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Беларуская чыгунка аператыўна рэагуе на змены ўмоў надвор'я і своечасова чысціць шляхі ад снегу, што дазваляе забяспечыць бесперабойную працу транспарту і бяспеку руху цягнікоў. У дадзены момант на ачыстцы стрэлачных пераводаў на станцыях працуе 1730 чалавек. БЧ мае неабходную колькасць тэхнікі, цяпер у працах задзейнічана шэсць снегаўборачных машын», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
Арганізаваная таксама ўборка снегу і пасыпанне пясчана-салянай сумессю на пасажырскіх платформах і прылеглай тэрыторыі чыгуначных вакзалаў.
У ноч з 11 на 12 студзеня брыгады дзяжурылі на ўсім палігоне дарогі.