Час затрымкі грамадскага транспарту на некаторых маршрутах у Мінску складае ад 10 да 30 хвілін, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік.

«Праца вядзецца ў штатным рэжыме. Час затрымкі транспарту на некаторых маршрутах значна скараціўся. Для таго каб зусім пазбегнуць такіх сітуацый, прадпрыемства павялічыць колькасць транспарту на лініях не толькі сёння ў другую змену, але і заўтра з раніцы», — сказаў Віктар Тозік.

Таксама на маршруты замест «доўгіх» аўтобусаў і тралейбусаў выводзяцца «кароткія», паколькі яны лягчэй на ўздымах, якіх у Мінску нямала.

Для больш эфектыўнай работы па ўборцы тэрыторыі сталіцы ад снегу жыхароў просяць па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістых аўтамабілях, прыпаркаваўшы іх на крытыя паркінгі і арганізаваныя стаянкі. Паркоўка ля краю праезнай часткі істотна абцяжарвае і пагаршае якасць уборкі дарожнага пакрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?