Брытанскі ўрад на гэтым тыдні ўхваліць законапраект аб магчымасці перасадкі чалавеку донарскіх органаў, вырашчаных у целах авечак і свіней, піша The Telegraph. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтых дадзеных пакуль няма.

Калі слушнасць дадзенай тэхналогіі будзе даказаная, методыка будзе ўхваленая. Пасля гэтага Велікабрытанія стане першай у свеце краінай, дзе падтрымаюць новы спосаб перасадкі органаў, які ў будучыні дасць магчымасць значна палепшыць сітуацыю з недахопам донарскіх органаў

Згодна з заканадаўствам, жывёл з «чалавечымі» органамі будуць называць хімерамі.

Міністэрства ўнутраных спраў плануе ў бліжэйшы час апублікаваць першую інструкцыю аб абыходжанні з хімерамі. Паводле дадзеных The Telegraph, сфера вырошчвання органаў будзе жорстка рэгламентаваная. Перасадкі вырашчаных органаў чалавеку будуць дазволеныя, «калі выгады пераважаць шкоду».

З-за старэння насельніцтва, а таксама распаўсюджвання атлусцення сярод брытанцаў у апошні час донарскія органы становяцца ўсё менш прыдатнымі для выкарыстання. Да таго ж, паводле законаў, сваякі пасля смерці чалавека могуць адмовіць перасаджваць яго органы, нават калі сам ён раней гэта дазволіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?