Зараз як ніколі кіроўцам і ахвотным жыхарам Мінска спатрэбяцца шуфлі. «Наша Ніва» завітала ў ЦУМ і «Еўраопт» для параўнання цэнаў на патрэбны цяпер інструмент.
У «Еўраопце» выбар невялікі — прадаецца ўсяго адзін від шуфляў, і тое невялікіх.
У ЦУМе, відавочна, рыхтаваліся да зімы, таму на пятым паверсе шырокі асартымент шуфляў. Пры гэтым пластыкавы ад драўлянага адрозніваецца ўсяго на 400 рублёў.