Нерыцарскія бойкі на фінале чэмпіянату краіны па хакеі пад «так, у..і яму» трыбунаў.

Фінал чэмпіянату краіны па хакеі адзначыўся ня толькі перамогай "Кераміну", але і брутальнай бойкай, распачатай хакеістамі «Юнацтва».

(відэа: "Камсамольская праўда ў Беларусі" )

Бойкі ў хакеі - ня рэдкасьць. Аднак гэтая бойка была далёкай ад рыцарства. Але коратка стрыжаныя маладзёны на трыбунах літаральна заходзіліся ў экстазе.

Асабліва ўражвае маладая жанчына, якая з усьмешкай, нібы за вясёлай гульнёй, сочыць за бойкай разам з маленькім хлопчыкам, напэўна - сынам.

У выніку бойкі шэсьць гульцоў былі дыскваліфікаваныя. Ці трэба нам такі хакей? Пытаньне, хутчэй, чыста рытарычнае. Сучасны стан спорту - гэта адлюстраваньне нашага жорсткага часу, грамадзтва, заснаванага на кульце сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?