Да 2030 года Расія стане краінай, камфортнай для жыцця, паабяцаў, выступаючы на гайдараўскім форуме ў Маскве, міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў.

«Краіна-2030 — гэта краіна, дзе камфортна. Гэта краіна, у якой ніхто не заплаціць ні адной капейкі падатку, не атрымаўшы ад дзяржавы паслугу адпаведнай колькасці і якасці за свае заслугі. Нарэшце, як мне здаецца, гэта краіна, у якой нікога не будзе цікавіць пытанне, колькі сёння каштуе нафта і які сёння курс даляра да рубля», — цытуе міністра РІАН.

Улюкаеў абяцаў, што да 2030 года працягласць жыцця ў Расіі павялічыцца на 10 гадоў. Пры гэтым актыўнае жыццё людзей, калі чалавек «прымае рашэнні, перасоўваецца, адпачывае, займаецца спортам, культурай», стане даўжэйшым.

Заявы расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў на гайдараўскім форуме ў цэлым былі далёкія ад аптымізму. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прызнаў, што з-за крызісу расейцы сталі бяднейшымі, а эфектыўнага спосабу супрацьстаяць яму ва ўрада няма.

Сам Улюкаеў спрагназаваў дзесяцігоддзе нізкіх цэн на нафту. Гэты прагноз падтрымаў і расейскі мінфін. Па словах чыноўнікаў, у бліжэйшы год Расіі варта рыхтавацца да скарачэння бюджэтных расходаў і працягу крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0