Панамерыканскія арганізацыя аховы здароўя (ПААЗ) і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) папярэджваюць пра распаўсюд віруса зіка ў 13 краінах на тэрыторыях Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

З 2014 года да першага тыдня студзеня 2016 года пра выпадкі захворванняў паведамілі ў Бразіліі, Калумбіі, Сальвадоры, Гватэмале, Гаяне, Гандурасе, Марцініцы, Мексіцы, Панаме, Пуэрта-Рыка, Парагваі, Сурынаме і Венесуэле.

Ліхаманка зіка з'яўляецца вірусным захворваннем, яна перадаецца праз укус інфікаванага вірусам зіка камара Aedes (ZIKV). Захворванне суправаджаецца невялікай тэмпературай, сыпам, галаўным болем, болем у суставах, цягліцах, недамаганнем і негнойным кан'юктывітам, што адбываецца пасля 3-12 дзён пасля ўкусу камароў-пераносчыкаў. Клінічная карціна часта падобная на дэнге, якая таксама перадаецца камарамі.

У цяперашні час вывучаюцца наступствы, якія гэты вірус можа аказаць на цяжарных жанчын і нованароджаных. У мінулым годзе Міністэрства аховы здароўя Бразіліі выявіла ўзаемасувязь паміж падвышанай мікрацэфалій (калі акружнасць галавы нованароджаных меншая, чым звычайна) і інфекцыяй зіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?