Улады Зімбабвэ адклалі на нявызначаны тэрмін прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, паколькі ў краіне няма ніводнага ката.
Пра гэта стала вядома падчас слуханняў у Канстытуцыйным судзе, куды звярнуліся са скаргай некалькі асуджаных да смяротнага пакарання.
Асуджаныя заявілі, што іх трымаюць у камеры смяротнікаў на працягу доўгага часу і тым самым парушаюць іх чалавечыя правы.
Заяўнікі патрабуюць замяніць вынесеныя ім смяротныя прысуды на пажыццёвае зняволенне.
У ходзе слуханняў дзяржаўны абвінаваўца прызнаў, што ката ў краіне няма і ніхто не выявіў жадання заняць вакантную пасаду.
Рашэнне па справе яшчэ не вынесена.