Канфліктуючыя бакі ва Украіне вызваляць больш за 50 палонных. Пра гэта заявіў сёння спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Пры гэтым Сайдзік растлумачыў, што гаворка ідзе пра сумарную колькасць і гэта не будзе роўнабаковы абмен. Большасць чалавек будзе вызваленая афіцыйным Кіевам.

«Бакі абавязаліся даць больш падрабязную інфармацыю не пазней, чым на наступным тыдні», — сказаў ён.

Прадстаўнік АБСЕ дадаў, што наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе 20 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?