Былы паўабаронца БАТЭ Ілля Алексіевіч перайшоў у грэчаскі «Панэтолікас», паведамляе By.tribuna.com

Футбаліст перайшоў на правах свабоднага агента. Паведамляецца, што кантракт разлічаны да канца 2017 года.

У бягучым сезоне вышэйшай лігі Грэцыі «Панэтолікас» займае 12 месца з 16 клубаў, маючы ў актыве 19 ачкоў пасля 17 гульняў.

Раней з БАТЭ ў «Кёльн» перайшоў Філіп Младэнавіч, у «Хапаэлі» з Хайфы будзе гуляць Дзмітрый Бага, а Аляксандр Глеб вярнуўся ў турэцкі «Генчлербірлігі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0