Кіеў адмовіўся ад намеру ўвесці з 20 студзеня 2016 г спецыяльную пошліну ў памеры 39,2% на шэраг экспартаваных ва Украіну беларускіх тавараў. Пра гэта ў сераду, 13 студзеня, паведаміла DW прэс-служба пасольства Украіны ў Беларусі.

Па словах гандлёвага прадстаўніка дыпламатычнага ведамства Украіны ў Мінску, пасля двухбаковых кансультацый ўдзельнікі рабочай групы дамовіліся аб тым, што Украіна не будзе ўводзіць спецпошліну ў дачыненні да беларускіх тавараў. У сваю чаргу Беларусь таксама адмовіцца ад гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да ўкраінскай прадукцыі, выкліканых тым, што са студзеня 2016 Украіна ўвайшла ў зону свабоднага гандлю (ЗСГ) з Еўрасаюзам.

Рашэнне аб гэтым было прынята па выніках другога пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях ўзаемнага гандлю, які адбыўся ў Мінску 28 снежня 2015 г. Беларускі бок на перамовах узначальваў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, украінскую - намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Наталля Мікольская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0