У цэнтры сталіцы Інданезіі Джакарце адбылося некалькі магутных выбухаў. Па папярэдніх дадзеных, ёсць загінулыя, у раёне выбухаў чуваць стрэлы.

Па паведамленнях агенцтва Франс-прэс, на цэнтральнай вуліцы гораду каля ўчастка паліцыі прагрымела шэсць выбухаў, у выніку чаго загінулі не менш за тры чалавекі.

Агенцтва Асашыэйтэд прэс паведамляе аб адным загінулым і пра тое, што ў раёне надзвычайнага здарэння чуваць гукі стрэлаў.

Паліцыя Джакарты паведамляе ў сваім «Твітары», што адзін з выбухаў прагрымеў насупраць гандлёвага цэнтра Sarinah.

Дакладная колькасць ахвяр і пацярпелых пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?