Імя мазырскай настаўніцы, якая ў вольны ад працы час абражае і баніць беларускіх і ўкраінскіх карыстальнікаў у сацыяльных сетках, стала вядомае пасля публікацыі ў блогу 1863x.com.

Высветлілася, што за крыклівымі нікамі @Russian Girl і @_belka_strelka хаваецца настаўніца фізікі і астраноміі Кацярына Кашо.

Гэта яна піша гнеўныя пасты пра «хахлоў» і «да***баў».

Блогер Джон Сільвер прасіў бацькоў школьнікаў тэлефанаваць і пісаць у адміністрацыю ліцэя ды ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

«Белсату» стала вядома, што блогерка-сепаратыстка больш у ліцэі не працуе. Кашо пакінула настаўнічаць «на ўласнае жаданне».

Журналісты звязаліся з самой мазырскай настаўніцай, якая адмовілася штосьці каментаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0