14.01.2016 / 14:03

Рубель падае: даляр на біржы дабраўся да 19 500, абменнікі ставяць курс да 20 000 14

З панядзелка даляр вырас на 762 рублі, а еўра — на 1 097 рублёў.

На таргах БВФБ у Мінску 14 студзеня даляр ЗША вырас на 188 рублёў да 19 514 рублёў. З панядзелка амерыканская валюта вырасла на 762 рублі.

Еўра сёння вырас на 269 рублёў да 21 197. З панядзелка рост еўрапейскай валюты склаў 1 097 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 1,83 да 254,58.

Крыху статыстыкі.

Год таму, 1 студзеня 2015 года, курс даляра складаў 11 900 беларускіх (такім чынам рост даляра склаў 63,98%).

Але 8 студзеня 2015 года Нацбанк выйшаў на адзіны курс, быў адменены падатак на куплю валюты, і курс даляра на таргах склаў 13 760 беларускіх. Такім чынам роўна за год беларускі рубель патаннеў на 41,8%.

У дзень прэзідэнцкіх выбараў, 11 кастрычніка, курс даляра складаў 17 202 рублі, а ў дзень інаўгурацыі, 6 лістапада 2015 г., на таргах даляр спыніўся на прыгожай адзнацы ў 17 500 беларускіх. За два месяцы даляр вырас на 2 тыс. рублёў

Курс Нацбанка на 1 студзеня 2016 г. складаў 18 569 рублёў. З пачатку года рубель абясцэніўся на 945.

nn.by

0
belariy / Адказаць
14.01.2016 / 10:33
так што там пра дэнамінацыю ?? ))))))))))))
0
Jeż Jerzy / Адказаць
14.01.2016 / 10:47
ну нарэшце! колькі можна было яго трымаць...
0
ss / Адказаць
14.01.2016 / 11:32
всё плохо последняя сделка по USD на бирже была 15 мин назад - нет предложения
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру