Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заклікаў грамадзян актыўна падключыцца да ўборкі тэрыторый ля дома ад снегу. З такім заклікам ён звярнуўся да насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі.

«Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян, мінчанам перш за ўсё, з просьбай узяць у рукі рыдлёўкі - калі няма сваіх, то неабходны інвентар можна ўзяць у ЖЭСах — выйсці і пачысціць вакол свайго транспартнага сродку, тэрыторыю ля дома. На асабістым вопыце ведаю: вельмі добра вечарам для здароўя», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?