NY Times

NY Times

Выйгрыш латарэі Powerball у 1,6 мільярда даляраў падзеляць паміж трыма пераможцамі, якія набылі квіткі ў штатах Тэнэсі, Каліфорнія і Фларыда. Пра гэта паведамляе Reuters.

Імёны шчасліўчыкаў пакуль не назвалі.

Сума ў 1,6 мільярда даляраў з'яўляецца самым вялікім прызам у гісторыі латарэй Паўночнай Амерыкі. Шанцы сарваць джэкпот складалі 1 да 292 мільёнаў. Калі б ніводны з прададзеных білетаў не быў выйгрышным, сума прызавых павялічылася б да двух мільярдаў.

Выйгрыш можна альбо атрымліваць па частках (1,6 мільярда роўнымі выплатамі на працягу 29 гадоў), альбо ўзяць усю суму цалкам, аднак пры такім варыянце памер прыза будзе паменшаны (у дадзеным выпадку выніковая сума складзе 983,5 млн даляраў).

З такіх буйных выйгрышаў пераможцу, калі ён грамадзянін або рэзiдэнт ЗША і мае нумар сацыяльнага страхавання, прыйдзецца заплаціць у казну падатак у памеры 25% (для замежнікаў 30 адсоткаў). Потым трэба будзе яшчэ аддаць дзяржаве амаль 15% у выглядзе падатку на прыбытак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?