Вялікагруз ехаў па трасе Р43 Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы. На 435 км кіроўца збіў 70-гадовую жанчыну, якая ішла ў спадарожным кірунку па краі дарогі. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы аварыі, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Кіроўца фуры пасля здарэння прыпаркаваў аўтамабіль на супрацьлеглым баку дарогі ў некалькіх метрах ад ДТЗ і назіраў за дзеяннямі інспектараў, робячы выгляд, што ён да здарэння не мае дачынення. Мужчыну затрымалі пасля таго, як праваахоўнікі агледзелі яго фуру і заўважылі ўвагнутасці, характэрныя для гэтай аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?