Нашумелыя фільмы «Марсіянін» і «Выжылы» ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм». Спіс кандыдатаў на самы прэстыжны трафей у свеце кінематографа абвешчаны сёння ў Лос-Анджэлесе. Уладальнікі «Оскара» стануць вядомыя 28 лютага.

AFP

Найбольшая колькасць намінацый у фільма Алехандра Гансалеса Іньярыту «Выжылы» — 12.

Канкурэнтамі ў катэгорыі «Найлепшы фільм» таксама будуць: «Шпіёнскі мост» Стывена Спілберга, «У цэнтры ўвагі» Тома Макарці, «Гульня на паніжэнне» Адама Макея, «Пакой» Леанарда Абрахамсана, «Бруклін» Джона Краўлі, «Шалёны Макс: Дарога лютасці» Джорджа Мілера.

На «Оскар» за «Найлепшую мужчынскую ролю» прэтэндуюць Леанарда Дзі Капрыа («Выжылы»), Мэт Дэйман («Марсіянін»), Браян Крэнстан («Трамба»), Эдзі Рэдмэйн («Дзяўчына з Даніі») і Майкл Фасбендэр («Стыў Джобс»).

На найлепшую мужчынскую ролю другога плана вылучаны Крысціян Бэйл, Марк Рафала, Марк Райланс, Сільвестр Сталонэ.

Кінаакадэмія таксама абвясціла акторак, якія прэтэндуюць на «Оскар» у намінацыі «Найлепшая жаночая роля». У спіс увайшлі Кейт Бланшэт, Бры Ларсан, Джэніфер Лоўрэнс, Шарлот Рэмплінг, Сірша Ронан.

Акрамя таго, абвешчаныя актрысы, якія прэтэндуюць на ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плана»: Джэніфер Джэйсан Лі («Агідная васьмёрка»), Руні Мара («Кэрал»), Рэйчэл Макадамс («У цэнтры ўвагі»), Кейт Уінслет ( «Стыў Джобс»), Алісія Вікандэр («Дзяўчына з Даніі»).

У лік намінантаў на «Оскар» патрапіў мультфільм расійскага рэжысёра Канстанціна Бранзіту «Мы не можам жыць без космасу». Сярод прэтэндэнтаў на «Оскар» у катэгорыі анімацыйных фільмаў таксама: праца Чака Каўфмана «Анамаліза», амерыканскі мультфільм рэжысёра Элі Эбро пра хлопчыка, які адправіўся на пошукі свайго бацькі «Хлопчык і свет», стужка «Галаваломка», пластылінавы мультфільм «Баранчык Шон» і праца японскага рэжысёра Хірамаса Ёнэбаясі «Успаміны пра Марні».

Венгерская стужка рэжысёра Ласла Немеша «Сын Саўла», якая заваявала прэмію «Залаты глобус», намінаваная на прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Канкурэнцыю венгерскай карціне складуць вылучаны ад Францыі «Мустанг» турэцкай пастаноўшчыцы Дэніз Гамзэ Эргювен, праца «Абдымкі змея» калумбійца Сіра Геры, дацкая стужка «Вайна» Тобіаса Ліндхальма і фільм з Іарданіі «Гонар» рэжысёра Наджы Абу Навара.

Расія вылучала на «Оскар» фільм Мікіты Міхалкова «Сонечны ўдар», аднак ён не ўвайшоў у шорт-ліст намінацыі. Усяго на ўключэнне ў гэтую катэгорыю ў гэтым годзе прэтэндавалі 80 кінастужак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?