Гарадская пракуратура Кёльна абвясціла ўзнагароду ў 10 тысяч еўра за любую інфармацыю, якая прывядзе да апазнання або затрымання вінаватых у нападах на жанчын, якія адбыліся ў горадзе ў навагоднюю ноч.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік пракуратуры, у паліцыю было пададзена 652 заявы, з іх 331 тычыцца нападаў на сэксуальнай глебе, у двух выпадках гаворка ідзе пра згвалтаванне. У большасці выпадкаў, па словах ахвяр, на іх нападалі мужчыны «арабскай і паўночнаафрыканскай» знешнасці, сказаў прадстаўнік пракуратуры

Абвінавачванні на дадзены момант прад'яўленыя 13 мужчынам.

Міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ральф Егер, адказны за расследаванне нападаў, заявіў, што практычна ўсе падазраваныя ў іх здзяйсненні — выхадцы з Паўночнай Афрыкі і арабскіх краін, якія нядаўна імігравалі ў Германію, у асноўным у якасці бежанцаў і нелегальных мігрантаў.

Ральф Егер таксама абвінаваціў паліцыю Кёльна ў здзяйсненні сур'ёзных промахаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?