15.01.2016 / 18:57

Сустрэча з літвіністам і топ-менеджарам «Ё-Мабіля» Аляксандрам Аніскевічам ВІДЭА 18

15 студзеня ў «Галерэі Ў» адбылася сустрэча Аляксандрам Аніскевічам — адным з першых прадпрымальнікаў на постсавецкай прасторы, былым топ-менеджарам «Ё-Мабіля», які цяпер займаецца нафтай.

Што датычыць культурнай актыўнасці, то Аніскевіч — зацяты літвініст, які адстойвае ідэю ўніі народаў колішняй Рэчы Паспалітай.

Але, на думку футуролага, такая ўнія будучыні не азначае аб'яднання дзяржаваў — гэта, маўляў, будзе штосьці накшталт Ганзейскага саюзу.

«Наша Ніва» правяла відэаатрансляцыю сустрэчы. Уключайце яе запіс.

* * *

Аляксандр Аніскевіч

У 1991 годзе заснаваў шматпрофільны холдынг «Белэнергапрам», у 1995 узначаліў Банкаўскі саюз Беларусі, уваходзіў у рады дырэктараў найбуйнейшых беларускіх банкаў.

У 1997 годзе стварыў беларускі офіс міжнароднай энергетычнай кампаніі «Ітэра».

Кіраваў Цэнтрам па рэструктурызацыі, банкруцтву і развіццю канкурэнцыі ў Інстытуце прыватызацыі і менеджменту пры Міністэрстве прыватызацыі Беларусі.

Узначальваў прадстаўніцтва чэшскай кансалтынгавай кампаніі «BEP Engineering and Consulting».

З'яўляўся сябрам рады дырэктараў, старшынём камітэта па стратэгіі ЗАТ «Яравіт-мотарс», быў першым намеснікам генеральнага дырэктара «Ё-Аўта» («Ё-Мабіль»), уваходзіў у рады дырэктараў і з'яўляўся дарадцам кіраўнікоў шэрагу буйных энергетычных і газавых кампаній.

У 2009 годзе стварыў і ўзначаліў Інстытут праблем мадэрнізацыі, стратэгіі і развіцця грамадства.

Цяпер з'яўляецца сябрам рады дырэктараў нафтатрэйдара BRYCE HOLDING LIMITED (Cyprus).

Кіруе напрамкам мабільных прыкладанняў і інавацый у сферы IT.

0
Титович / Адказаць
15.01.2016 / 01:40
какой же он литвинист, если литвины занимаются исключительно ВКЛ, он за восстановление Речи Посполитой - это не реально, но видимо масштабному менеджеру нужен масштаб. А вот Восстановить ВКЛ в неком образе в РБ возможно.
0
Змагар / Адказаць
15.01.2016 / 09:49
Смешна чытаць пра пасаду "сябра рады дырэктараў нафтатрэйдара BRYCE HOLDING LIMITED (Cyprus)". Дарэчы, што за тэрмiн такi: "лiтвiнiст"? Ён навукова замацаваны?
0
Шпак / Адказаць
15.01.2016 / 10:49
Надеюсь, на своем мобиле приедет?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру