Сёння ў Польшчы стартуе чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх камандаў.
Харызматычнага Віталя Чарапенькі не будзе, handball.by
Гульні пройдуць у чатырох гарадах: Катавіцах, Гданьску, Кракаве і Уроцлаве.
Зборная Беларусі, якая будзе гуляць без некаторых лідараў (галкіпера Чарапенькі, Дзяніса Рутэнкі, магчыма, Арцёма Каралька)
трапіла ў складаную групу з Харватыяй (сёння, 18:00), Ісландыяй (нядзеля, 18:00) Нарвегіяй (аўторак, 21:15).
«Беларусь-5» усе матчы будзе паказваць у жывым эфіры.
Гульні пройдуць у Катавіцах. У наступны раўнд выходзяць тры каманды з групы.
Перад беларусамі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) асаблівых задач не ставяць: галоўнае — дастойна выступіць.