Навучэнец 11-га класа адной са школ Кобрына пакончыў з сабой, выкінуўшыся з балкона кватэры, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася 14 студзеня ў адным з дамоў райцэнтра па вуліцы Дружбы.

Прыкладна ў 16.30 юнак 1998 нараджэння скокнуў з балкона з мэтай здзяйснення самагубства. З цялеснымі пашкоджаннямі хлопца даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу. Медыкі дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар пазваночніка і ўнутраны крывацёк. У 22.40 школьнік памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Паводле папярэдняй версіі, малады чалавек здзейсніў самагубства. У мабільным тэлефоне загінулага выявілі паведамленне: «Даведаюся, ці існуе Бог, і паведамлю пра гэта», піша Tut.by

У 2011 годзе такім жа чынам звёў рахункі з жыццём яго бацька.

Праверку па факце гібелі праводзіць Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?