15.01.2016 / 15:43

У МУС ініцыяваны праверкі па 16 матэрыялах у дачыненні да беларусаў, што ваююць ва Украіне 2

Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыяваны праверкі па 16 матэрыялах у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія падазраюцца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Канстанцін Шалькевіч.

Паводле яго слоў, цяпер МУС сумесна з Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз вядзецца работа па дачы юрыдычнай ацэнкі дзеянням фігурантаў.

Паводле звестак БелаПАН, ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай катэгорыі грамадзян пакуль не распачата.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы запатрабаваў ад сілавікоў «імгненна разабрацца» з тымі беларусамі, якія ўдзельнічаюць у канфлікце ва Украіне з абодвух бакоў.

0
инфа100% / Адказаць
15.01.2016 / 16:28
Хлусня. Правяраюць тольки тых, хто ваюе за Украину.
0
Н.М. / Адказаць
16.01.2016 / 21:09
Помніцца, на баку законнай улады ў Гішпаніі ваявалі цэлыя інтэрбрыгады. Ну, а палявалі на байцоў гэтых інтэрбрыгад хіба гестапаўцы. Пы.Сы. І да чаго б гэта такія гістарычныя паралелі ўсплываюць?....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру