Некалькі чалавек шпіталізаваныя ў крытычным стане і адзін трапіў у кому пасля клінічных выпрабаванняў новых лекаў у Францыі, паведамляе міністэрства аховы здароўя краіны.
Па словах кіраўніка ведамства Марысоль Турен, інцыдэнт адбыўся ў адной з прыватных лабараторый ў горадзе Рэн на паўночным захадзе краіны.
Пракуратура Францыі заявіла пра пачатак расследавання.
Паведамляецца, што выпрабаванні былі тэрмінова спыненыя, а ўсе добраахвотнікі, якія ўдзельнічалі ў іх, адкліканыя. Назва лекаў не паведамляецца, але паводле непацверджанай інфармацыі, гэта болесуцішальны сродак на аснове канопляў.