Парламент Эстоніі ў трэцім чытанні прыняў закон, згодна з якім узроставы парог для выбаршчыкаў на мясцовых выбарах будзе зніжаны з 18 да 16 гадоў, паведаміў партал rus.err.ee.
Падчас выніковага галасавання прысутнічалі 89 дэпутатаў. З іх 50 падтрымалі заканадаўчую ініцыятыву, 30 былі супраць, а яшчэ чацвёра ўстрымаліся ад галасавання.
У лістападзе 2015 года спроба знізіць узроставы парог не знайшла падтрымкі сярод дэпутатаў. У трэцім галасаванні законапраекту не хапіла ўсяго двух галасоў. Зніжэнне ўзроставага парога стала магчыма пасля прынятых яшчэ ў жніўні 2015 года паправак у Канстытуцыю Эстоніі.
Наступныя мясцовыя выбары ў Эстоніі адбудуцца ў 2017 годзе.