15.01.2016 / 17:53

СМІ: Домрачава збіраецца выступіць на чэмпіянаце свету па біятлоне 4

Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава збіраецца выступіць на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка.

Раней паведамлялася, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка прапусціць ўвесь сезон у сувязі з аднаўленнем пасля монануклеёзу.

Паведамляецца, што Домрачава пачала паўнавартасныя трэніроўкі ў лістападзе мінулага года. Таксама ёсць інфармацыя аб тым, што асноўнай мэтай наведвання этапу Кубка свету ў Хохфільцэне быў ня спонсарскі праект, а трэніроўкі на міжнародных трасах.

Домрачава збіраецца засяродзіцца выключна на чэмпіянаце свету, інфармацыі аб удзеле на этапах Кубка свету не паступала.

0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-Туркабандэравец / Адказаць
15.01.2016 / 18:42
Не думаю , што гэта яе уласная iнiцыятыва
0
genik / Адказаць
15.01.2016 / 20:06
Скорее всего, заставляет выступать сами знаете кто.
0
: / Адказаць
15.01.2016 / 22:45
Яна стала маладой і ў целе Ярмошынай.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру