15.01.2016 / 20:06

У нямецкім Борнхайме мігрантам забаранілі хадзіць у грамадскі басейн 6

У заходнегерманскім горадзе Борнхайм, размешчаным каля Кёльна, мігрантам-мужчынам забаранілі заходзіць у адзін з мясцовых грамадскіх басейнаў.

Басейн размешчаны па суседстве з цэнтрам прыёму мігрантаў, і ў апошні час ад яго кліентак пачалі паступаць скаргі на сэксуальныя дамаганні з боку прыезджых.

Забарона зыходзіць ад урада горада. Як растлумачыў яго прадстаўнік Маркус Шнапка, у крымінальна каральных дзеяннях мігрантаў пакуль не абвінавачвалі. Забарона на ўваход у басейн будзе знятая, калі прыезджыя зменяць свае паводзіны, сказаў Шнапка.

У Германіі працягваецца расследаванне сотняў нападаў на сэксуальнай глебе, учыненых у навагоднюю ноч.

Міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ральф Егер, адказны за расследаванне, заявіў, што практычна ўсе падазраваныя ў іх здзяйсненні — выхадцы з Паўночнай Афрыкі і арабскіх краін.

Усяго ў паліцыю было пададзена 652 заявы, з іх 331 тычыцца нападаў на сэксуальнай глебе, у двух выпадках гаворка ідзе пра згвалтаванне.

У чацвер пракуратура Кёльна абвясціла ўзнагароду ў 10 000 еўра за любую інфармацыю, якая прывядзе да апазнання або затрымання вінаватых.

Кіраўніцтва мясцовых унутраных органаў, уключаючы самога міністра ўнутраных спраў Ральфа Егера, аказалася пад вялізным палітычным ціскам. У пятніцу Еегер быў вымушаны адправіць у адстаўку кіраўніка кёльнскай паліцыі Вольфганга Альберса.

0
Псіхааналітык правінцыяла-двоеШніка / Адказаць
15.01.2016 / 20:26
Ну калі на баб палезлі, значыцца ачомаліся ад "жахаў вайны" і пара ўжо выпраўляць дахаты. Выглядае на канчатковую стадыю вар'яцтва адэптаў лявацкага фашызму. Дакуль Эўропа будзе гэта трываць?
0
Спадар Барух Гальдштэйн / Адказаць
15.01.2016 / 20:43
Правільна! Нарэшце немцы пачынаюць варышыць глуздамі. Хутчэй бы сышлі Меркель, Аланд і інш. ворагі Еўропы.
0
Adziniec / Адказаць
15.01.2016 / 22:54
Ну-ну, сення ўся левая Германія "жорстка асуджае" учынак уладаў, якія забаранілі уцекачам (на пару дзен) карыстацца (бясплатна, па ўсей краіне!) басейнам. Дарэчы, нямецкій "Фэйсбук" пачынае цэнзуру каментароў, скіраваных на "траўлю" уцекачоў. Што бюракраты разумеюць пад тэрмінам "траўля", не ўдакладняецца.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру