15.01.2016 / 20:37

Лукашэнка: Веру не ў цуд, а ў нашы сілы і здольнасці 7

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу. Аб гэтым ён заявіў сёння на афіцыйным прыёме ад імя прэзідэнта Беларусі з нагоды старога Новага года.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стары Новы год вянчае чараду калядных і навагодніх святаў.

«Не скрыю, маё запаветнае жаданне ў тым, каб гэты год стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны, каб мы пераадолелі негатыўныя наступствы сусветнага крызісу і значна павысілі ўзровень жыцця людзей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Веру не ў цуд, у нашы сілы і здольнасці. Мы гэта зможам, калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім выпадку — не спыняцца».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў прытчу з Евангелля: «Апостал Пётр у цвёрдай веры ішоў па бушуючым моры, нібы па сушы. Але як толькі пахіснулася яго вера, ён пачаў тануць. Калі Хрыстос яго ўратаваў, то сказаў яму: «Малаверны! Навошта ты засумняваўся?».

Таму, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, трэба без сумнення рухацца да мэты, але не напралом.

«Вось так і ў нашым жыцці. Выбралі свой курс, трэба яго трымацца, не паддаваючыся ніякім сумненням і страхам. Тады нашаму караблю не будзе страшны ніякі шторм. Смеласць, настойлівасць бяруць гарады - вось дэвіз, які пакінула нам у спадчыну наша пакаленне пераможцаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Бог надзяліў нас правам жыць на цудоўнай зямлі, а на добрай зямлі і добрая надзея, як сведчыць народная мудрасць.

«Дык няхай жа здзейсняцца ўсе добрыя надзеі, каб наша Беларусь заўсёды заставалася квітнеючым, цудоўным краем, які за хараство і святасць беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў «Зямлёй пад белымі крыламі». Няхай у нашых дамах пануюць узаемаразуменне, дабрабыт і любоў. А на роднай зямлі — абавязкова мір і працвітанне», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

0
Мордехай В. / Адказаць
15.01.2016 / 20:45
Сусветнага крызiсу няма. Нехта проста палез у ваду бягом за рускiмi. Няхай дапаможа святы Францыск з горада святога Пятра.
0
Да, да… 21 год у пустую / Адказаць
15.01.2016 / 21:11
Няма Шура ў цябе ўжо ні сіл ні здольнасці, сыходзь пакуль ёсць магчымасць. Прыдуць маладыя, здольная , адукаваныя і зробяць новую Беларусь.
0
ясна / Адказаць
15.01.2016 / 22:05
Крызіс у цябе і ў Вовы, і ўсім навокал гэта відавочна.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру