15.01.2016 / 21:41

Святлана Алексіевіч названая грамадскім лідарам 2015 года 5

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (НДА) назвала лаўрэатаў сёмай прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». Цырымонія ўзнагароджання адбылася вечарам 15 студзеня ў Мінску.

Прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ўзнагароджваюцца выбітныя асобы, арганізацыі, а таксама адзначаюцца падзеі, якія былі знакавымі для развіцця трэцяга сектара Беларусі ў мінулым годзе. Яны вызначаюцца шляхам галасавання 43 членаў рабочай групы Асамблеі НДА з ліку прадстаўнікоў розных арганізацый, а таксама 71 спецыяльна запрошаным экспертам з ліку лідараў НДА, журналістаў, якія пішуць аб трэцім сектары, і лаўрэатаў прэміі.

Званнем «Грамадскі лідар года» ўзнагароджаная беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год Святлана Алексіевіч.

У намінацыі «Кампанія года» адзначаная кампанія салідарнасці з кадэтамі Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча. 16 кастрычніка ў сацсетцы «УКантакце» было апублікаванае фота чатырох кадэтаў, на якіх пад форменным адзеннем былі надзетыя майкі з гербам «Пагоня». Фота перадрукавалі СМІ, а пазней з`явілася інфармацыя пра магчымае адлічэнне кадэтаў з вучылішча.

Пераможцам у намінацыі «Новая ініцыятыва» стала серыя перформансаў у падтрымку інвалідаў. Удзельнікі акцыі дэманстравалі на працягу двух дзён, што Мінск застаецца закрытым для інвалідаў горадам.

Найбольш заўважнай рэгіянальнай падзеяй мінулага года, па версіі Асамблеі НДА, стала ахова берага возера Балдук. Гэтая акцыя была арганізаваная эколагамі і мясцовымі жыхарамі, якія пратэставалі супраць будаўніцтва царквы.

Стрыт-арт-фэст Urban Myths атрымаў ганаровае званне «Крэатыў года». Удзельнікі акцыі пры дапамозе графіці імкнуліся з незвычайнага боку паказаць гарадское асяроддзе.

У намінацыі «Партнёрства года» перамагла ініцыятыва гуманітарнага маршруту «Беларусь — АТА».

Узнагароду «Гарбуз» года», якая ўручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх прадстаўнікоў, атрымала Міністэрства інфармацыі за знішчэнне кнігі цяпер нябожчыка Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога да тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі».

У намінацыі «Журналіст або медыя года» перамог блогер і гарадскі актывіст Антон Матолька.

Найлепшым сайтам НДА, паводле версіі арганізатараў прэміі, стаў рэсурс adukacyja.info.

0
Псіхааналітык правінцыяла-двоеШніка / Адказаць
15.01.2016 / 22:02
Увагі вартыя: 1) Валанцёрская ініцыятыва «Гуманітарны маршрут "Беларусь-АТО"» (намінацыя «Партнёрства года») – прыклад паспяховага рэгіянальнага супрацоўніцтва http://gummarshrut.tilda.ws/page25009.html 2) Ахова берага возера Балдук (намінацыя «Рэгіянальная падзея»), як прыклад паразы недастаткова зарганізаванай грамадзянскай супольнасці: Жыхары ваколіц возера Балдук спрабуюць спыніць будаўніцтва праваслаўнага летніка http://nn.by/?c=ar&i=157203 Суд палічыў законнай будоўлю царквы на запаведным возеры Балдук http://nn.by/?c=ar&i=160785 Астатнія намінацыі высмактаныя з пальца "для прыліку".
0
цікава / Адказаць
15.01.2016 / 22:21
А як там справы ў смелых кадэтаў? Не крыўдзяць?
0
Аляксей Аляксеявич / Адказаць
16.01.2016 / 10:05
с двумя (теперь тремя) комментами
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру