15.01.2016 / 21:43

Дырэктара Бабруйскага мясакамбіната вінавацяць у нанясенні шкоды прадпрыемству на 33 млрд рублёў 3

Следчыя органы завяршылі расследаванне справы былога дырэктара ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», які абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і злоўжыванні імі.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, дырэктар мясакамбіната з верасня 2009 года па кастрычнік 2014 года арганізаваў заключэнне кантрактаў з двума суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Расіі, на ўмовах адтэрміноўкі плацяжу. Гэта пацягнула цяжкія наступствы для прадпрыемства, якія выявіліся ў прычыненні яму шкоды на 33 млрд рублёў.

«Следствам дадаткова выяўлена, што абвінавачваны, жадаючы пазбегнуць матэрыяльных затрат, звязаных з пошукам кваліфікаваных спецыялістаў і аплатай работ, незаконна выкарыстаў працу падпарадкаваных яму рабочых для выканання будаўніча-рамонтных прац на зямельным участку, якi знаходзiцца ў яго ў карыстанні», — адзначыла Салянюк.

З мэтай кампенсацыі нанесенай дзяржаве шкоды накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага ў суме больш за 500 млн рублёў.

Матэрыялы крымінальнай справы ў аб'ёме 40 тамоў перададзеныя ў пракуратуру Магілёўскай вобласці для накіравання ў суд.

0
Юлий / Адказаць
16.01.2016 / 11:24
Что охраняю, то беру...
0
Лявон / Адказаць
17.01.2016 / 00:52
І зьноу зьлодзей-чыноунік улад! ТАКАЯ УЛАДА! Беларус кажа: УСІХ У АДСТАУКУ!
0
mikola ramanau / Адказаць
17.01.2016 / 20:12
Geta *padstava*!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру