Дзяржсакратар ЗША Джон Керы адпраўляецца ў Вену, дзе сёння павінна адбыцца яго сустрэча з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавад Зарыфам, і, як чакаецца, будзе абвешчана пра адмену санкцый супраць Тэгерана.

У сталіцы Аўстрыі Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) прадставіць даклад аб выкананні Іранам абавязацельстваў па ядзернай праграме ў поўным аб'ёме. Раней заключаным пагадненнем прадугледжана, што Ісламская рэспубліка і надалей будзе займацца адпаведнымі распрацоўкамі толькі ў мірных мэтах.

У выпадку зняцця санкцый Іран атрымае доступ да сваіх замарожаных актываў на рахунках за мяжой, кошт якіх, па ацэнцы амерыканскага міністэрства фінансаў, складае каля 50 млрд даляраў.

Іран таксама зможа павялічыць экспарт нафты на 500 тыс. бараляў у дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?