У адным з раёнаў Нальчыка (Расія), дзе напярэдадні вечарам быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі (КТА), ідзе бой, паведамляюць расійскія СМІ, спасылаючыся на крыніцы ў праваахоўных структурах Кабардзіна-Балкарыі.
Раней паведамлялася, што ў адным з прыватных дамоў былі выяўленыя баевікі. У адказ на патрабаванне здацца яны адкрылі агонь.
У ходзе сутыкнення два баевікі былі забітыя.
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў агенцтву ТАСС, што ў доме застаўся адзін баявік.
0
0
0
0
0
0