16.01.2016 / 14:14

Прычынай адключэнняў электраэнергіі ў Сухараве стала гразе-салявая сумесь 5

Прычынай адключэнняў электраэнергіі ў Мінску вечарам 15 студзеня стала пашкоджанне апорна-стрыжнёвай ізаляцыі абсталявання падстанцыі «Сухарава» ў выніку пападання на яе гразе-салявой сумесі, паведаміла ДВА «Белэнерга». 

Спецыялісты тлумачаць, што гэта адбылося «пасля ўзмоцненай апрацоўкі рэагентамі кальцавой аўтадарогі і змянення кірунку ветру». 

У «Белэнерга» нагадалі, што вечарам 15 студзеня ў Мінску адбылося парушэнне ў рабоце высакавольтнага абсталявання на падстанцыі «Сухарава», якая размешчана паблізу Мінскай кальцавой аўтадарогі. Пры гэтым назіраліся збоі ў рабоце ліній 110 кВ «ЦЭЦ-4 — Ждановічы» і «ЦЭЦ-4 — Пятроўшчына». Спажыўцы, падключаныя да гэтых ліній, некалькі разоў фіксавалі кароткачасовыя парушэнні энергазабеспячэння. 

Парушэнні на падстанцыі «Сухарава» ладзілі дзве рамонтныя і чатыры аператыўныя брыгады. Па рэзервовых лініях энергетыкі засілкавалі пачаргова чатыры секцыі падстанцыі «Сухарава». У кароткія тэрміны было адноўлена электразабеспячэнне 460 спажыўцоў, у ліку якіх 310 жылых дамоў. Спажыўцы падключаліся паэтапна, пачынаючы з 23.20 15 студзеня. У 1.15 16 студзеня электразабеспячэнне было поўнасцю адноўлена.

0
Алесь / Адказаць
16.01.2016 / 18:19
Чамусці мне не падабаецца выраз: "спажыўцы падключаныя да ВЛ 110 кВ"
0
Валянціна Шапавалава / Адказаць
16.01.2016 / 19:01
Нічога сабе "у кароткія тэрміны адноўлена"! Я сядзела пару гадзін у цемры, і лядоўня пацякла!
0
БМ / Адказаць
16.01.2016 / 20:41
"Парушэнні на падстанцыі «Сухарава» ладзілі дзве рамонтныя і чатыры аператыўныя брыгады" - проста тэрарысты нейкія... "Ладзіць" - па-расейску - "устраивать". Тое што вы мелі на ўвазе, па-беларуску будзе "ліквідаваць".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру