16.01.2016 / 19:59

Аўстрыя задзейнічала механізм Шэнгена аб выбарачным кантролі на межах 8

AFP

Аўстрыя вяртае памежны кантроль, тым самым часткова прыпыняючы свой удзел у Шэнгенскім пагадненні. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Österreich паведаміў федэральны канцлер Вернер Файман.

«Цяпер на [нашай] мяжы спатрэбіцца прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу. Калі Еўрасаюзу не ўдаецца гарантаваць бяспеку знешніх межаў, то выкананне Шэнгенскага пагаднення ў цэлым ставіцца пад пытанне. У гэтым выпадку кожная краіна павінна кантраляваць свае межы», - заявіў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.

Па словах канцлера, з 17 студзеня ўлады будуць узмоцнена кантраляваць перамяшчэнне мігрантаў і высылаць тых, хто не мае права на прытулак ці не падаў адпаведнага прашэння. Файман раскрытыкаваў Брусэль за, на яго думку, занадта павольнае вырашэнне крызісу, звязанага з бежанцамі. «Шакіруе, што ў ЕС з яго складанай структурай не можа хутка вырашыцца такое важнае пытанне», - адзначыў ён.

Старшыня федэральнага ўрада таксама паабяцаў, што будзе блакаваць прадастаўленне фінансавай дапамогі ўсім краінам, якія адмаўляюцца прымаць перасяленцаў. «Хто не салідарны ў пытанні бежанцаў, павінен лічыцца з правам вета на гранты», - падкрэсліў Файман.

0
Adziniec / Адказаць
16.01.2016 / 20:25
Чарговая дэкларацыя, якая нічога не зменіць у рэальных абставінах. Ну, напэўна, замест 7 тысяч у дзень будзем прымаць 6950... Еўропа мусіць перш-наперш усталяваць кантроль за воднай мяжой паміж Грэцыяй і Турцыяй. Гэта нейкія 100-150 кіламетраў. Якія ператварыліся ў невырашальную для Еўропы задачу... Ці задачу, якую наўмысна зрабілі "невырашальнай".
0
VM / Адказаць
16.01.2016 / 22:05
Слушнае тлумачэньне па тэме: https://www.facebook.com/vasileuski/posts/10154493373716679 . Каротка: не перадрукоўвайце лухту з савецкіх газэтаў.
0
789 / Адказаць
16.01.2016 / 22:45
лухта, чытайце арыгінал
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру